«Замка ўжо няма, будзе крымінальная справа». Сяброўка Максіма Галкіна распавяла, як яго кашмараць у РФ

Украінская тэлевядучая Маша Ефрасініна распавяла, што пагутарыла з расійскім гумарыстам Максімам Галкіным, які выступіў супраць вайны і быў вымушаны з'ехаць з РФ.

1651312057_5847.webp

Сваю пазіцыю Марыя выказала ў інтэрв'ю праграме «Грошы», піша unian.net.

Ефрасініна падзялілася, што Максім Галкін тэлефанаваў ёй яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання. А калі настала 24 лютага, яна баялася адказваць на званок, таму што не хацела пачуць: «Як вы там? Трымайцеся».

«Ён страціў усё. Ён не даваў мне права выдаваць падрабязнасці, але скажу так: замка (у пасёлку Гразь пад Масквой, дзе яны жылі з Алай Пугачовай і дзецьмі, — рэд.) ужо няма. Усё забралі, рыхтуюць крымінальную справу, яго па поўнай праграме выкрэсліваюць, ачарняюць у прэсе. З імі адбываецца ўсё тое, чаго баяцца артысты ў Расіі», — удакладніла ўкраінская тэлевядучая.

Тэлевядучая ўдакладніла, што рэпутацыя Максіма Галкіна ў Расіі «сапсаваная», таму што яго ачарняюць у прэсе настолькі, наколькі толькі можна.

«Яго няма і не будзе. А калі і будзе, то яго імя будзе назаўжды паліта дзярмом», — сказала Марыя.

«Ён сказаў выдатную фразу: "Ды ты разумееш, што я якраз лічу, што тое, што я раблю, — гэта нармальна! Гэта натуральная рэакцыя на тое, што адбываецца ва Украіне. Але выходзіць, што я белая варона, таму што ўсе астатнія маўчаць"», — рэзюмавала Ефрасініна.