
У Нью-Ёрку прайшла дабрачынная акцыя ў падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў і палітзняволеных
- Замежжа
- 02-05-2022
1 траўня ў саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася мемарыяльная імпрэза, падчас якой прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто ахвяраваў жыццём у барацьбе за вызваленне Беларусі і Украіны. Таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары выступілі ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і іншых палітвязняў, якім, паводле апошніх зменаў у заканадаўстве, можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Парафіяльнай Рады сабора Св. Кірылы Тураўскага, Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA), Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА, Беларуска-Амерыканскага Згуртавання "Пагоня", Беларускай Фундацыі Крачэўскага, супольнасці "RAZOM for Ukraine".
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: