Выйшаў на волю палітвязень Іван Багдзевіч. Ён адбыў тэрмін пакарання

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

photo5240169815962923715_logo_1.jpg

Палітвязень Іван Багдзевіч 2 мая выйшаў на волю. Тэрмін яго пакарання скончыўся.

Мужчыну затрымалі 19 кастрычніка 2020 года дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна, нагадваюць праваабаронцы.

Яго прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён «публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян».

23 чэрвеня 2021 года Івана асудзілі да 2 гадоў калоніі. Да затрымання Іван актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА «Анёл», мае трох непаўнагадовых дзяцей. Пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №3 («Віцьба»).

Год таму «Новы Час» распавядаў гісторыю Івана і яго сям'і.