У Беларусі новыя затрыманні
Праваабаронцы паведамляюць пра новыя затрыманні па ўсёй краіне.
![inkedphoto_2022_05_02_18_00_46_li.jpg inkedphoto_2022_05_02_18_00_46_li.jpg](/img/v1/images/inkedphoto_2022_05_02_18_00_46_li.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стала вядома пра затрыманне Аляксандра Лаўрэнцьева. Жыхару Гродна інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэксу — 368 («Абраза прэзідэнта») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Таксама праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Яўгена Андрэева і Марыны Паповай. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах. Ім інкрымінаваны арт 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).