Жанчыны Данбаса ідуць у "апалчэнне": "Мы будзем стаяць да канца"
Жыхаркі Луганшчыны ўзялі зброю ў рукі. У сетцы з'явілася відэа, якое паказвае ўдзел жанчын у "апалчэнні" Данбаса. Падзеі адбываюцца ў горадзе Красны Луч (Луганская вобласць), паведамляе korrespondent.net.
Жанчыны са зброяй аглядаюць аўтамабілі на блокпостах і рыхтуюць ежу. "Мы не дапусцім, каб у нас паўтарыўся другі Славянск, Адэса, Марыупаль", — заяўляюць жанчыны са зброяй у руках.
Раней міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі паскардзіўся на адсутнасць добраахвотнікаў і заклікаў данчан уступаць у шэрагі "апалчэння".