Жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволяць кіраваць аўтамабілем
Адпаведны ўказ падпісаў кароль гэтай дзяржавы.

Фота: Reuters
Правы кіроўцы жанчынам пачнуць выдаваць у чэрвені 2018 года. Як адзначае «Бі-Бі-Сі», дагэтуль Саудаўскай Аравія заставалася адзінай краінай у свеце, дзе жанчынам было забаронена кіраваць аўтамабілем. Тых з іх, хто дамагаўся атрымання правоў кіроўцы, нават арыштоўвалі.
У адпаведнасці з каралеўскім указам, створана спецыяльная камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў МУС, міністэрства фінансаў, працы і сацыяльнага развіцця. Яна мусіць вызначыць, як менавіта ён будзе рэалізаваны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў дазвол у Саудаўскай Аравіі жанчынам кіраваць аўтамабілем «пазітыўным крокам».
Паводле euroradio.fm