Джына Псакі заявіла, што ЗША асуджаюць намаганні Расіі, скіраваныя на тое, каб выкарыстоўваць энергарэсурсы ў якасці інструмента прымусу Украіны. Паводле Псакі, Украіна цяпер плаціць за
кубаметр расейскага прыроднага газу 485 даляраў, што .нашмат вышэй, чым плацяць еўрапейскія краіны.
Нагадаем, з пачатку красавіка Расія падняла цану на газ для Украіны амаль у два разы: з 268,5 долара за тысячу кубаметраў да 485 долараў.
Учора расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін накіраваў лідэраў шэрагу краін Еўрасаюза ліст, у якім адзначыў , што эканоміка Украіны набліжаецца да дэфолту , і прапанаваў правесці сумесныя
кансультацыі з нагоды ўрэгулявання пазыкі Украіны за расійскі газ. Ліст быў скіраваны кіраўнікам 18 дзяржаў , большасць з якіх атрымліваюць газ з Расіі па трубе, якая пралягае па тэрыторыі
Украіны.