Колькасць турыстаў у Крыме можа скараціцца ў 10 разоў

Такія прагнозы агучвае былы міністр курортаў і турызму Крыму Аляксандр Ліеў.



krym.jpg

Паводле Ліева, раней большасць турыстаў у Крыме былі з іншых рэгіёнаў Украіны. Таму турыстычная плынь з Украіны будзе скарочана прыкладна на 90%. Акрамя складанасцяў з перасячэннем мяжы турыстаў будзе адпужваць фактар небяспекіі.
Таксама па словах экс -міністра, колькасць расійскіх турыстаў у агульнай турплыні ў Крым складала 1,5 млн чалавек , з іх амаль мільён дабіраўся цягніком праз Украіну. І толькі каля 200 тыс. расійцаў дабіраліся ў Крым самалётам.
Пры гэтым Аляксандр Ліеў адзначыў, што рабіць канчатковыя прагнозы можна будзе ў траўні.