Украіна будзе судзіцца з "Газпромам"
Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Продан у Вярхоўнай Радзе.

"Гэтая праца вядзецца з першага дня майго з'яўлення на пасадзе. Мы сёння грунтоўна падыходзім да падрыхтоўкі адпаведных дакументаў і перагляду тых
нявыгадных умоў , якія зараз ёсць у дамове паміж "Нафтагазам" і "Газпромам", — распавёў ён дэпутатам .
Продан ў чарговы раз заявіў , што цана $ 485,5 за тысячу кубаметраў газу з'яўляецца палітычнай. Цяпер украінскі бок рыхтуе позву ў Стакгольмскі арбітраж.