Расія не выдасць Віктара Януковіча
Паводле Генпракурора Расіі Юрыя Чайкі, для гэтага няма падставаў.
У той жа час Юры Чайка заявіў, што існуе маса пытанняў да новага кіраўніцтва Украіны. Паводле яго словаў, было здзейснена шмат злачынстваў, якія патрабуюць расследванняў.
Таксама стала вядома, што Расія перадала запыт на вышук кіраўніка "Правага сектара", кандыдата ў прэзідэнты Украіны Дзмітрыя Яраша ў Інтэрпол.