Украіна спыніла разлікі за расійскі газ да вяртання зніжак

Украіна прыпыніла разлікі за расійскі газ на час перамоваў адносна захавання газавых зніжак, аб адмене якіх " Газпром " заявіў у аднабаковым парадку. 



gaz2.jpg

"Мы працягваем перамовы з"Газпрамам"аб кошце, які будзе дзейнічаць з 1 красавіка 2014 г. У адпаведнасці з умовамі кантракту мы накіравалі афіцыйную прапанову захаваць дзеючую цану 268,5 дал за тыс куб.м. Адказу на гэты запыт мы пакуль не атрымалі" ,— адзначыў кіраўнік НАК "Нафтагаз" А.Кабалеў
Па словах кіраўніка НАК , ні "Нафтагаз" , ні "Газпром" ніколі не заяўлялі , што цана, якая дзейнічала ў першым квартале ( 268,5 дол.), з'яўляецца "палітычнай", а таму адсутнічаюць рынкавыя фактары , якія б абгрунтоўвалі неабходнасць павышэння гэтага кошта.
"Па стане на 1 красавіка сума пазыкі за набыты НАКам прыродны газ складала 2,2 млрд. дол., з якіх 1,7 млрд. было назапашана на пачатак красавіка гэтага года. У працэсе перамоваў з Аляксеем Барысавічам мы дакладна перадалі пазіцыю ўкраінскага боку, што пытанне пагашэння назапашанай пазыкі напрамую звязанае з пытаннем захавання кошту прыроднага газу на ўзроўні першага квартала гэтага года" , — падкрэсліў ён.
А.Кабалеў выказаў надзею, што ў дадзеным пытанні эканоміка возьме верх над палітыкай, бо Украіна - адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх рынкаў газу, і яго страта будзе вельмі балючай нават для "Газпрома".
Паводле zn.ua