Лаўроў зноўку адмаўляе, што "зялёныя чалавечкі" на Усходзе Украіны - рускія

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адхіліў абвінавачванні ўкраінскага боку ва ўскладненні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.



c93b6059f267efdbd4a1d202fb_4eb10576.jpg

Пра гэта ён сказаў у ходзе тэлефоннай размовы з выконваючым абавязкі міністра замежных спраў Андрэем Дзешчыцам, паведамляе сайт МЗС РФ.
"Падчас размовы Дзешчыца спрабаваў ўскласці адказнасць за ўскладненне сітуацыі на Поўдні і Паўднёва - Усходзе Украіны на Расію. Ён сцвярджаў , што ў гэтых рэгіёнах дзейнічаюць нейкія расійскія агенты і нібыта некалькі з іх ужо арыштаваныя" ,— паведамляюць ў ведамстве.
У адказ Лаўроў адзначыў, што ніякіх падстаў для падобных сцвярджэнняў няма.
Нагадаем, сёння ў Данецкай вобласці сепаратысты захапілі шэраг райаддзелаў міліцыі. Як сцвярджаюць відавочцы, захопнікі былі апранутыя ў камуфляжы і мелі зброю.