У нядзелю данецкі Еўрамайдан збірае маштабны мітынг
Пра гэта паведаміў арганізатар данецкага Еўрамайдану Максім Касьянаў.
"З 5 да 7 вечара ўсе жадаючыя данчане выйдуць на вуліцы. Калі яны гэтага не зробяць заўтра, дык паслязаўтра ў іх ужо такой магчымасці не
будзе", — сказаў ён.
Арганізатар нагадаў, што 13 красавіка спаўняецца месяц з дня забойства Дзмітрыя Чарняўскага, і таму прысутныя ўшануюць яго памяць.
"Да гэтага часу не знойдзены забойца, органы ўлады не рэагуюць" , — падкрэсліў
Касьянаў.
Ён таксама выказаў занепакоенасць апошнімі падзеямі ў Данецку і лічыць, што людзі павінны выказаць сваю пазіцыю на мітынгу ў нядзелю.
"Прыязджаў Яцанюк, і нават не ўзгадаў, што ёсць людзі ў Данецку, якія падтрымліваюць Еўрамайдан ўжо 4 месяц. Нас зліваюць, як крымскіх татараў" , - адзначыў актывіст.
Як вядома, мінімум 50 чалавек пацярпелі падчас сутыкненняў удзельнікаў прарасейскага і праўкраінскі мітынгаў, якія адбыліся 13 сакавіка ў Данецку.
Ахвярай сутыкнення таксама стаў грамадскі актывіст Дзмітрый Чарняўскі, які быў членам ВА "Свабода".
Як вядома , у суботу ў Данецкай вобласці з'явіліся "зялёныя чалавечкі". Узброеныя людзі захапілі шэраг райаддзелаў міліцыі і раздалі зброю сепаратыстам .
Паводле "Украінскай праўды"