У Херсоне затрыманыя дыверсійныя групы
Удзельнікі дыверсійнай групы спрабавалі ставіць пазнакі для вядзення зенітнага агню.

Кіраўнік Херсонскай аблдзяржадміністрацыі Юрый Адарчэнка распавёў, што дыверсійныя групы пад
выглядам грамадзянскага насельніцтва спрабуюць з фальшывымі дакументамі пранікаць ва Украіну і весці дыверсійную дзейнасць.
Паводле яго слоў, СБУ выявіла ў Херсонскай вобласці ўжо не адну такую групу .
Ён паведаміў, што па выяўленні дыверсантаў вядзецца вельмі магутная праца і цэнтральным , і мясцовым упраўленнямі СБУ ў супрацоўніцтве з ваеннымі і органамі
ўнутраных спраў.