Ва ўкраінскім Славянску сепаратысты ўзялі ў закладнікі міліцыянтаў
Такую інфармацыю паведаміў пракурор Данецкай вобласці Мікалай Франтоўскі.

Ілюстрацыйнае фота
Паводле яго словаў, сепаратысты ўзялі закладнікаў падчас захопу гарадскога аддзела міліцыі — у закладнікі патрапілі ўсе міліцыянты, якія ў той час знаходзіліся ў будынку.
Цяпер у захопленым будынку знаходзіцца каля двух дзясяткаў сепаратыстаў. Міністэрства ўнутраных справаў адправіла ў Славянск спецназ.