"Правы сектар" абвясціў усеагульную мабілізацыю
Кіраўнік "Правага сектара" Дзмітрый Яраш заявіў пра тое, што цяпер на Усходзе Украіны адбываецца паўтор крымскага сцэнара, паведамляе ТСН.ua.

"Інспіраваныя Масквой групы злачынцаў захопліваюць будынкі сілавых структур, прымушаюць іх кіраўнікоў пісаць заявы аб звальненні, бяруць у закладнікі
міліцыянтаў " , — сказаў Яраш. Ён перакананы, што гэта адбываецца з-за
" поўнай бяздзейнасці цэнтральнай улады і МУС".
З-за падзей на ўсходзе Украіны Яраш загадаў усім структурам "Правага сектара" правесці поўную мабілізацыю і падрыхтавацца да
рашучых дзеянняў па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Кандыдат у прэзідэнты Украіны заклікае сілавікоў не замінаць дзеянням "Правага сектара" , а, наадварот, дапамагаць ім наводзіць парадак на
ўкраінскіх землях .