Антытэрарыстычная аперацыя ў Славянску: ёсць загінулыя
З боку ўкраінскага спецназу загінуў адзін чалавек, чацьвёра — параненыя.

Пра гэта паведаміў праз Фэйсбук міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакоў. Ён падкрэсліў, што колькасць ахвяр з боку сепаратыстаў пакуль што невядомая, да таго ж падчас адступлення баевікі прыкрываліся "жывым шчытом" з мірнага насельніцтва.
Арсен Авакоў зазначыў, што на дадзены момант большая частка Славянска вызваленая ад сепаратыстаў, але антытэрарыстычная аперацыя яшчэ працягваецца.