ПАСЕ пазбавіла Расію голаса за Крым
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы пазбавіла расійскую дэлегацыю права голаса.

За такое рашэнне прагаласавалі 145 чальцоў ПАСЕ з 188 прысутных.
Пры гэтым, у рэзалюцыю была ўнесена папраўка, якая забараняе Расіі прымаць удзел у кіруючых органах ПАСЕ і наглядальных місіях.
Ад Расіі патрабуецца спыніць анэксію Крыма, інакш ПАСЕ папярэджвае, што будзе вымушана рабіць больш жорсткімі санкцыі.
Паводле "Украінскай праўды"