ЗША. Колькасць штатаў павялічыцца?

Як вядома, цяпер ЗША складаюцца з 50 штатаў, што далёка не адпавядае настроям на месцах.

map_of_california.png

Шмат разоў частка насельніцтва рэгіёна таго ці іншага штату хацела стварыць свой, асобны штат. У якасці прыкладу можна ўзгадаць праект штату, дзе будуць жыць выключна індзейцы, які існаваў напачатку мінулага года. 

Праўда, апошні раз стварыць свой штат удалося жыхарам Заходняй Вірджыніі, якія ў 1862-м выйшлі са штату Вірджынія. 

Магчыма, сітуацыя зменіцца пасля таго, як на мінулым тыдні была агучаная ідэя стварэння штату Новая Каліфорнія, які павінен паўстаць на частцы цяперашняй Каліфорніі. 

Ідэя выклікала вялікі рэзананс у амерыканскім грамадстве. Усё праз тое, што новы штат будзе ўключаць самую заможную частку Каліфорніі — у тым ліку такія гарады, як Сан-Францыска і Лос-Анжэлес. Іх жыхары сапраўды даўно задаюцца пытаннем: з якой нагоды іх падаткі ідуць на падтрымку беднай каліфарнійскай глыбінкі? 

З улікам таго, што ў тым жа Сан-Францыска і Лос-Анжэлесе жывуць вельмі багатыя людзі, аўтары праекты Новай Каліфорніі могуць знайсці рэсурсы пад сваю ініцыятыву.

Паводле амерыканскай прэсы