ЗША. Конкурсу прыгажунь больш не будзе?
Амерыканскі шоў-бізнес падлічвае страты. Яшчэ ніколі ў гісторыі так мала людзей не глядзелі фінал конкурсу «Міс Амерыка», як сёлета.

Міcc ЗША 2018
Гэта падзея зацікавіла толькі 4,4 мільёна
гледачоў. Параўнайце з лічбай 33,1 мільёна — аўдыторыя конкурсу ў 1988-м.
Чаму прыгажуні больш не выклікаюць ажыятажу ў амерыканскім соцыуме? На гэты конт культуролагі прапануюць шэраг адказаў. Самы незвычайны сярод іх звязаны з дэфіле канкурсантак у бікіні ці ў купальніках — традыцыйная частка конкурсу. У гэтым годзе з’яўленне дзяўчат у бікіні вырашылі адмяніць, пабачыўшы ў ім праяву візуальнай эксплуатацыі жанчын.
Не выратавала паказ бікіні нават тое, што конкурс у купальніках быў часткай шоў, пачынаючы з яго першага фіналу ў 1921 годзе.
Тэорыя наконт ролі бікіні цікавая, аднак у яе ёсць слабае месца. Цікавасць да конкурсу падала нават тады, калі конкурс бікіні быў абавязковай часткай праграмы.

У мінулым годзе фінал «Міс Амерыкі» глядзела 5,5 мільёна гледачоў, а ў 2016-м — 6,2 мільёна.
Між тым прэса піша, што крызіс «Міс Амерыкі» за акіянам негатыўна адаб'ецца на ўсіх нацыянальных конкурсах прыгажосці, арганізатарам якіх таксама пагражае банкруцтва.

Паводле амерыканскай прэсы
Фота www.obozrevatel.com