«Увесь ланцужок добра вядомы». Волкер пра доказы прысутнасці расіян на Данбасе

Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША па справах Украіны Курт Волкер распавёў, якімі доказамі валодаюць ЗША адносна прысутнасці расійскіх рэгулярных войскаў на Данбасе.

Курт Волкер у Аўдзееўцы (Украіна). Фота www.currenttime.tv

Курт Волкер у Аўдзееўцы (Украіна). Фота www.currenttime.tv

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю “Эхо Москвы”, калі адказваў на пытанне, якую інфармацыю маюць ЗША наконт размяшчэння ваенных частак на Усходзе Украіны.

«Што б я ні сказаў, мне адразу запярэчыць хтосьці, каму не падабаюцца тыя ці іншыя лічбы, але дазвольце мне адзначыць, што мы вельмі старанна вывучылі гэтае пытанне. У нас ёсць вельмі добрая інфармацыя пра камандзіраў, ланцужок камандавання, пра тыпы войскаў, іх фінансаванне, колькасць вайскоўцаў рэгулярнай расійскай арміі, колькасць спецыялізаваных падраздзяленняў, а большую частку сіл складаюць кантрактнікі», — заявіў Волкер.

Ён дадаў, што ЗША, бывала, дзейнічалі такім жа чынам падчас сваіх ваенных аперацый, аднак большую частку сіл складаюць кантрактнікі, фінансаванне якіх ажыццяўляе менавіта РФ.

«Я буду вельмі шчыры: ЗША дзейнікалі такім жа чынам у іншых месцах, дзе мы выкарыстоўвалі падрадчыкаў у якасці дадатку да ваенных аперацыях ЗША, і ў дадзеным выпадку склалася такая ж сітуацыя. Ажыццяўляецца непасрэднае расійскае камандаванне і кіраванне праз ланцужок камандавання, якое ўключае рэгулярныя войскі, рэгулярныя афіцэры, але большую частку сіл складаюць кантрактнікі, якім плаціць Расія», — падкрэсліў Волкер.

Нагадаем, у жніўні начальнік украінскага Генштаба — галоўнакамандуючы ВСУ Віктар Мужэнка — заявіў, што ў акупаваным Данбасе Расіяй засяроджана каля 32 тысяч вайскоўцаў-акупантаў, якія ўваходзяць у склад першага і другога армейскіх карпусоў. Таксама ёсць больш за 700 танкаў, гарматы, артылерыйскія сістэмы.

Паводле tsn.ua