Гадавіна Сталовіцкай бітвы: Ганебна лічыць Суворава сваім героем

23 верасня 1771 года, расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Казіміра Агінскага ў бітве пад Сталовічамі.

img_2691_1024x768.jpg

Праз год адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. А праз два дзясяткі гадоў пасля гэтай падзеі Сталовічы ўвайшлі ў склад Расіі.

Паводле ураджэнца Баранавіцкага раёна Сяргея Гоўшы, Сувораў забяспечыў сабе перамогу парушэннем рыцарскага канону аб неправядзенні ваенных дзеянняў уначы. І вельмі ганебна для беларусаў лічыць да гэтага часу Суворава сваім героем:

 — Бітва можа і не была б прайграная, калі б Сувораў не напаў як бандыт уночы. А не было б паразы пад Сталовічамі, калі б сітуацыя і бітва склалася інакш, гісторыя магла б пайсці па-іншаму.



img_2704_1024x768.jpg

У Сталовічах, пры былым касцёле, у памяць пра тыя падзеі ў 1990-я гады ўсталяваны мемарыяльны камень, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

— Я аб’ехаў усю ваколіцу Сталавіч, шукаючы камень. Я яго знайшоў на ўскрайку поля, у лесе. Пагрузчык падняў, на тралер палажыў. Шыльду зрабілі мастакі.

img_2690_1024x768.jpg



На шыльдзе напісалі: тут адбылася бітва канфедэратаў Агінскага з войскамі Суворава. Прымацаваць яе таксама спатрэбілася шмат высілкаў. Так захавалі гістарычную памяць пра сваіх продкаў сябры партыі БНФ з Баранавіч.


www.racyja.com