ЗША: паліцэйскія застрэлілі акторку з серыяла «Хуткая дапамога»

Амерыканская актрыса Ванэса Маркес, якая зыграла медсястру Вэндзі Голдман у серыяле "Хуткая дапамога", была застрэленая ў сябе дома паліцэйскімі 30-га жніўня. Ей было 49 год.

vanessa.jpg


Паліцыя прыехала да яе дадому зранку пасля тэлефанавання ўласніка дома, які папрасіў праверыць, ці ўсе з ёй у парадку. Па словах супрацоўніка, паліцэйскія ўбачылі, што ў Маркес прыступ, і выклікалі медыкаў, у тым ліку спецыяліста па псіхічных праблемах. Каля палутара гадзін яны ўгаворвалі акторку звярнуцца за дапамогай лекараў; як кажуць улады, яна выглядала недзеяздольнай і не ішла з імі на кантакт.
Паліцыянты адкрылі агонь, калі Маркес направіла на іх пісталет. Пазней аказалася што гэта быў пнеўматычны пісталет, які "выглядаў як сапраўдны".
Ванэса Маркес неаднаразова публічна казала аб сваіх праблемах са здароўем. Яна пісала ў сацсетках, што пакутуе ад цэліакіі (непераноснасць глютэну) і іншых захворванняў. У сакавіку перад акцыяй падтрымкі руху #MeToo яна напісала што "невылечна хворая" і не можа пайсці на мерапрыемства. У 2014 годзе яна казала, што патраціла ўсе свае зберажэнні на лячэнне, якое ёй не дапамагло. 
Паводле Meduza.