ЗША. Такі іслам нам не патрэбны!

Упершыню ў гісторыі ЗША ў амерыканскі парламент трапілі дзве жанчыны-мусульманкі.

kongressmen.jpg


Гэта Рашыда Тлаіб і Ільхан Амар. Яны нават прынялі прысягу на Каране.
Гэты факт выклікаў вялікую цікавасць ва ўсім мусульманскім свеце. Не толькі таму, што мусульмане ў ЗША складаюць усяго 1,1 працэнта яе насельніцтва. Значна цікавей тое, што новыя дэпутаткі-мусульманкі з’яўляюцца прадстаўніцамі свежых хваляў мусульманскай эміграцыі ў ЗША. 

Гэта азначае, што імігранты — без году тыдзень у краіне — і яны ўжо маюць сваіх прадстаўнікоў на самым вышэйшым узроўні. 

А вось у Расіі, дзе мусульман каля 10 працэнтаў, звярнулі ўвагу на тое, што ніхто прысягу на Каране не прымае. Гэта ілюструе рэальную палітычную вагу мусульман. 

Але самы незвычайны аспект звязаны з тым, што Рашыда і Ільхана з’яўляюцца левымі актывісткамі з адпаведным наборам перакананняў, многія з якіх абсалютна не сумяшчальныя з перакананнямі кансерватыўных мусульман. Абедзве «праславіліся» заклікамі да радыкальнага фемінізму, абаронай абортаў, «правоў ЛГБТ» і гэтак далей. 

Таму многія ісламскія медыя заклікаюць не верыць у тое, што Рашыда і Ільхана прадстаўляюць сапраўдны іслам.

Паводле замежнай прэсы