Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца 19 красавіка
Развітанне беларускім музычным крытыкам Вітаўтам Мартыненкам пройдзе заўтра, 19 красавіка

Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца ў крэматорыі на Паўночных могілках (пасёлак Навінкі) з 11.00 да 11.45.
Вядомы музычны крытык сыйшоў у нядзелю, 17-га красавіка на 57-м годзе жыцця.
Вітаўт Мартыненка ўсё жыццё хварэў на цукровы дыябет. Па словах сяброў, нядаўна ён з ускладненнямі трапіў у шпіталь і перанёс хірургічную аперацыю, аднак высілкі лекараў апынуліся марнымі...