Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал з пачатку года скараціўся на 13,5%

У першым паўгоддзі аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 92,5 трлн. рублёў, паведамляе Белстат. У параўнанні са студзенем—чэрвенем 2014 года аб'ём інвестыцый у супастаўных цэнах знізіўся на 13,5%.



images_4_.jpg

За шэсць месяцаў будаўніча-мантажныя работы выкананыя на 51,2 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах складае 93% да ўзроўню першага паўгоддзя 2014 года. Удзельная вага БМР склала 55,4% агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

За згаданы перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 29,9 трлн. рублёў (32,3% агульнага аб'ёму інвестыцый), або 74,4% да леташняга ўзроўню першага паўгоддзя. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпала 67% гэтых інвестыцый. Пры гэтым 25,7% імпартнага абсталявання набыта на тэрыторыі Беларусі.

Асноўны аб'ём інвестыцый укладзены ў апрацоўчую прамысловасць (29,6%), сельскую гаспадарку, паляванне і лясную гаспадарку (11,4%), транспарт і сувязь (9,3%), вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады (6,2%). Аляксей Аляксандраў, БелаПАН