Ад контрсанкцый улады да «недружалюбных» краінах зноў пацярпяць беларусы

Урад увёў чарговыя контрсанкцыі да тавараў з «недружалюбных» краін. Як гэтыя санкцыі адаб’юцца на выбары пакупнікоў, паглядзела «Люстэрка». Спойлер: у цэлым можна сказаць, што цяперашняе рашэнне пра контрсанкцыі з боку Мінска мае фармальны характар.

_minsk_kamarouka_koszty_pradukty_270322_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo.jpg

Урад Беларусі забараніў з 31 жніўня ўвозіць і прадаваць шэраг тавараў з «недружалюбных» краін. У чорны спіс трапіла ўсяго некалькі відаў ежы, а таксама нехарчовыя пазіцыі. Калі разабраць кожны новы пункт, то акажацца, што па многіх з іх абмежаванні могуць застацца незаўважнымі.

І яшчэ адна выснова: падобна, у некаторых выпадках улады пастараліся прыбраць канкурэнтаў, аднак ад гэтага выйграюць беларускія і расійскія вытворцы аналагічнай прадукцыі.

Глядзіце таксама

Якая сітуацыя з прадуктамі, што трапілі пад санкцыі?

Хутчэй за ўсё, не моцна ўдарыць па многіх беларусах забарона на заходнія макароны. І не толькі таму, што многія купляюць беларускую прадукцыю, а таксама таму, што італьянскія брэнды, якія ёсць на нашым рынку, ужо шмат гадоў вырабляюцца ў Расіі. У першую чаргу гэта датычыць вядомай макароны Barilla, але таксама такой, напрыклад, як Federici і Pasta Zara.

З прылаўкаў знікнуць Reggia і Delverde, якія везлі да нас проста з Італіі. У цэлым макарона з цвёрдых гатункаў пшаніцы будзе, але выбар застанецца паміж расійскай (нават калі пад сусветнымі брэндамі) і беларускай.

Прыкметнейшай будзе страта імпартных яблыкаў. Цяпер у гандлёвых сетках ёсць даволі вялікі выбар польскай, нідэрландскай, італьянскай, малдаўскай садавіны. Прычым увезеныя з Польшчы яблыкі звычайна канкуравалі цаной нават з айчыннымі. Пасля 31 жніўня, мяркуючы з усяго, многія з іх знікнуць. А тыя, што застануцца, напрыклад, чылійскія, будуць даражэйшыя праз складанейшую лагістыку.

Асартымент і цэны на імпартныя яблыкі. 12 жніўня 2024 года. Калаж з скрыншотаў з сайта edostavka.by

Асартымент і цэны на імпартныя яблыкі. 12 жніўня 2024 года. Калаж з скрыншотаў з сайта edostavka.by

Што да маргарыну, які трапіў пад забарону, то ў розніцы ў асноўным сустракаецца альбо айчынны, альбо расійскі прадукт. Аднак імаверна, што вытворцы кандытарскіх вырабаў карыстаюцца найперш імпартным.

Глядзіце таксама

Што наконт нехарчовых тавараў?

У чорны спіс трапіў цэмент. Аднак, як вынікае са звестак Белстата, у першай палове 2024 года 84% гэтага матэрыялу ў продажы былі айчыннай вытворчасці.

З таго, што прапануюць у продажы анлайн, ёсць таксама нямала расійскай альтэрнатывы. Знайсці заходні прадукт істотна складаней.

Мінеральныя і хімічныя ўгнаенні таксама трапілі пад контрсанкцыі Мінска. У Беларусі ёсць прадпрыемствы, якія рэалізуюць такую імпартную прадукцыю, у тым ліку ўвезеную з заходніх краін. Такім чынам, у гэтым выпадку цяжкасці могуць узнікнуць у фермераў і агароднікаў-аматараў. Ім застанецца пераходзіць на беларускія, расійскія, а ў рэдкіх выпадках — увезеныя з далёкіх краін аналагі. Дзяржаўныя сельгаспрадпрыемствы, відаць, ужо вымушаныя набываць беларускія ўгнаенні.

Хутчэй за ўсё, многія не заўважаць забароны на імпарт пластыкавага посуду і прыбораў, бо ў нашай краіне ёсць свае вытворцы. Таксама ёсць дастаткова варыянтаў такога посуду, які выкарыстоўваюць рэстараны і кавярні для дастаўкі і продажу прадуктаў на вынас.

Глядзіце таксама

Эмбарга закранула розныя драўняна-стружкавыя пліты. У гэтым выпадку таксама можна сказаць, што пакупнікі знойдуць беларускую і расійскую альтэрнатыву. Тым больш што цяпер наш рынак у асноўным запоўнены айчыннымі такімі таварамі. Тое ж датычыць іншых піламатэрыялаў, у гандлі  прадукцыя беларускай вытворчасці складае каля 95%.

Папяровая ўпакоўка таксама аказалася ў чорным спісе, зацверджаным урадам. У гэтым выпадку таксама ёсць беларуская альтэрнатыва. Што ж да крафтавых папяровых пакетаў, то ад адыходу невялікай часткі заходняга імпарту выйграюць расіяне. Менавіта адтуль ідзе на беларускі рынак вялікая частка такіх тавараў.

Нельга будзе імпартаваць заходнюю дахоўку і цэглу, што таксама азначае адсутнасць альтэрнатывы ў гэтым выпадку ў будаўнічай сферы. Аднак і тут наўрад ці можна казаць пра ўзнікненне дэфіцыту тавару.

Глядзіце таксама

Ці распаўсюджваецца забарона на ўвоз гэтых тавараў фізічнымі асобамі?

Калі нехта вырашыць завезці гэтыя тавары з-за мяжы для сябе, то абмежаванні не дзейнічаюць. Але трэба ўлічваць, што дзейнічаюць бязмытныя ліміты, за перавышэнне якіх трэба плаціць.