Антырэкорд. Беларусы здабылі на Алімпіядзе найменшую колькасць узнагарод у гісторыі
Алімпійскія гульні ў сталіцы Францыі яшчэ працягваюцца, але беларускія спартсмены ўжо скончылі выступленні. Іх агульны медальны здабытак прагназавана аказаўся найменшым у гісторыі. Іх агульны медальны здабытак прагназавана аказаўся найменшым у гісторыі.
У Парыжы
беларускія нейтральныя атлеты выйгралі ўсяго чатыры ўзнагароды: адну залатую, дзве
срэбраныя і адну бронзавую.
Алімпійскім чэмпіёнам (ужо двухразовым) стаў Іван Літвіновіч, які спецыялізуецца ў скачках на батуце.
Віялета Бардзілоўская — таксама батутыстка — заняла другое месца.
Таксама серабро заваяваў прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты.
Сёння бронзавы медаль выграў цяжкаатлет Яўген Ціханаў, які падымаў штанку ў вагавай катэгорыі да 102 кг.
Нагадаем, на папярэдніх Гульнях беларусы здабылі 7 медалёў: адзін залаты, тры срэбраныя і тры бронзавыя. І эта таксама быў антырэкорд на той момант.
Пры гэтым, як вядома, у Алімпіядзе прыняла ўдзел найменшая колькасць беларускіх спартоўцаў — усяго 17 (напрыклад, у Токіа ў 2021 годзе спаборнічала 108).
Так сталася праз падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі ва Украіне.
Міжнародны алімпійскі камітэт спачатку наклаў санкцыі на расійскі і беларускі спорт, але потым пагадзіўся дапусціць да Алімпіяды атлетаў у нейтральным статусе — як індывідуальных спартсменаў, без аніякага ўзгадвання пра іх дзяржаўную прыналежнасць.
І яшчэ такіх атлетаў адмыслова правяралі спецыяльнай камісіяй на прадмет магчымай падтрымкі злачыннай вайны і прыналежнасць да лукашэнкаўскіх сілавых структур. Гэта фільтр прайшлі не ўсе, праз гэта (і некаторыя іншыя прычыны) беларуская дэлегацыя ў Парыжы аказалася такой малалікай.
У выніку ў Парыжы выступілі:
веласпорт: Ганна Цэрах;
скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская;
цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў;
барацьба: Абубакар Хаслаханаў; Магаметхабіб Кадзімагамедаў;
тхэквандо: Георгій Гурцыеў;
акадэмічнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;
плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;
стральба: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова;
веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
Паводле ўмоў спаборніцтваў, нейтральныя спартсмены не ўключаюцца ў агульны медальны залік. Але калі б такая магчымасць захавалася, то месца нашых чуайчыннікаў было б у пятым дзясятку краін. І яно яшчэ можа стаць ніжэйшым, бо старты працягваюцца.
Гульні-2024 праходзяць
у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. За першая месца ў агульным заліку змагаюцца спартыўныя звышдзяржавы ЗША і
Кітай. Выглядае, што вынік гэтай барацьбы вызначыцца толькі ў самыя апошнія
імгненні Алімпіяды.