БелАЭС плануюць запусціць у ліпені 2020 года
БелАЭС плануюць запусціць у ліпені бягучага года, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «АНТ».

Пра гэта ў выпуску перадачы «Двое из Дворца» пасля абмеркавання праекта ўказа «Аб кампенсацыi расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду» з кіраўніком Беларусі, распавёў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, фізічны пуск энергаблока запланаваны на ліпень, а энергетычны — на верасень-кастрычнік бягучага года. Пры гэтым ён не выключае, што тэрміны могуць быць адкарэктаваныя з-за эпідэміі каронавіруснай інфекцыі.
minsknews.by