Беларусь спыніла падачу электраэнергіі на Чарнобыльскую АЭС

Рашэнне прынятае па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.

chaes.webp


«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок падключыў аб’екты ЧАЭС да сваёй энергасістэмы, падача электраэнергіі на станцыю з Беларусі больш не ажыццяўляецца», — заяўляе ведамства.
У сакавіку Беларусь паставіла пад напружанне лінію электраперадач «Мазыр — Чарнобыльская АЭС» і за сакавік-красавік паставіла на ЧАЭС 12,5 млн кВтч электраэнергіі, паведамляе Мінэнерга.
З пачатку вайны 24 лютага Чарнобыльская АЭС была пад кантролем расійскіх войскаў. Толькі 31 сакавіка яны пакінулі тэрыторыю АЭС.
Паводле РС.