Беларускі стартап-хаб «Imaguru» адкрыў штаб-кватэру ў Мадрыдзе

Стартап-хаб «Imaguru» адкрыў штаб-кватэру ў Мадрыдзе. Пра гэта напісана на старонцы хаба ў Фэйсбуку.

dsc_0508.jpg


«Праз два месяцы з моманту, як стартап-хаб пазбавілі памяшкання ў Мінску, спецыялісты правялі анлайн дэма-дзень акселератара "TechMinsk", запусцілі адукацыйную праграму для стартапаў на ранняй стадыі "Imaguru Startup Lab", якую скончылі каля 20 беларускіх стартапаў, і правялі тры хакатоны. Таксама "Imaguru" удзельнічаў у стартап-канферэнцыі "Startup Fair" у Літве і заключыў партнёрскае пагадненне з "Google for startups"», — цытуе паведамленне «Наша Ніва».

Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час хабы з'явяцца ў іншых еўрапейскіх гарадах, у прыватнасці, у Вільні.

«Imaguru» пачаў працу ў 2013 годзе. Гэта быў першы ў Беларусі клуб для маладых інавацыйных кампаній. За восем год дзякуючы «Imaguru» з'явілася больш за 300 стартапаў, якія стварылі больш за 3,5 тысячы працоўных месцаў.