Беларускія кантрабандысты могуць зарабіць на «вайне з курэннем», якую абвесцілі ў Літве
Міністэрства аховы здароўя Літвы прапануе знізіць даступнасць тытуню.
Прапановы міністэрства, якія мае адобрыць урад краіны, сярод іншага прадугледжваюць увядзенне аднолькавага пачку цыгарэтаў, забарону дэманстрацыі цыгарэтаў у крамах, забарону на курэнне на гаўбцах шматкватэрных дамоў, у летніх кавярнях, на пляжах і ў іншых месцах.
Больш за ўсё дыскусіяў выклікае забарона на курэнне на гаўбцах шматкватэрных дамоў, а таксама ўвядзенне адзінай упакоўкі – супраць гэтага выступаюць прадстаўнікі бізнесу.
Мяркуецца, што абавязак выкарыстоўваць адзіную ўпакоўку не будзе распаўсюджвацца на спецыялізаваныя крамы і аддзелы з тытунёвымі вырабамі. Такая ўпакоўка для цыгарэтаў ужо зацверджаная законам у Ірландыі, Францыі, Нарвегіі, Венгрыі, Славеніі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Прадстаўнік літоўскай правацэнтрысцкай партыі «Парадак і справядлівасць» Рэмігіюс Жэмайтайціс мяркуе, што людзі знойдуць, як абыйсці закон і прапануе не забараняць курэнне, а ахоўваць свядомасць грамадства. На яго думку, новыя забароны ўскалыхнуць кантрабанду цыгарэтаў, яе маштабы павялічацца:
Калі такі прагноз эфекту ад забаронаў спраўдзіцца, то можа ўзрасці прыбытак беларускіх кантрабандыстаў, таму што большасць нелегальных цыгарэт у Літве паходзяць менавіта з нашай краіны. Пра гэта сведчыць праведзенае кампаніяй «Nielsen» даследаванне пустых цыгарэтных пачак, пра вынікі якога стала вядома ў канцы мінулага года.
Паводле belsat.eu