Беларусы вінныя банкам 5,27 млрд долараў

Спажывецкі бум у Беларусі, які назіраўся ў 2018 годзе, прывёў да велізарных пазык перад банкамі.

4b2dc99d_26ff_46c9_bff8_35be5ab33196_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

Па звестках Нацыянальнага банка, на 1 снежня (аператыўныя дадзеныя на 1 студзеня, зразумела, пакуль адсутнічаюць) запазычанасць фізічных асоб па банкаўскіх крэдытах склала 11,384 млрд беларускіх рублёў (больш за 5,27 млрд долараў). З пачатку 2018 га доўг вырас на 26%, а ў параўнанні з 1 снежня 2017-га — на 30,4%.
Да 1 студзеня 2019 года, робяць прагноз banki24.by, агульная запазычанасць насельніцтва з высокай верагоднасцю дасягне 11,6 млрд.
Таксама рэгулятар адзначае, што на 1 снежня аб'ём непагашаных спажывецкіх крэдытаў склаў 4 277 млн ​​рублёў — рост з 1 снежня 2017-га склаў 49,6%.
naviny.by