БелАЭС будуецца апераджальнымі тэмпамі

Калі станцыю атрымаецца пабудаваць раней, то гэта будзе мець каласальны эканамічны эфект — кажуць будаўнікі.



68241.jpg

Фота: /www.moyby.com

Будаўнікі атамнай станцыі апярэджваюць нарматыўныя тэрміны на 4 месяцы. Ужо 10 ліпеня плануецца першае заліванне бетону.

 

Паралельна будаўніцтву Беларускай АЭС у Астравецкім раёне ішла праца па зацвярджэнні праекта. Яна завершана. Нядаўна была завершана дзяржаўная экспертыза праектнай дакументацыі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт аб'яднанай кампаніі ААТ "НІАЭП" — ЗАТ АСЭ Валерый Лімарэнка.

 

Па яго словах, станцыя будуецца апераджальнымі тэмпамі не для таго, каб паламаць графік і зрабіць нешта раней за тэрмін, а для таго, каб мець запас па часе. "Праца вельмі складаная, і калі яе атрымаецца зрабіць раней за тэрмін, то гэта будзе мець каласальны эканамічны эфект, вядома ж, у інтарэсах Беларусі", — сказаў Валеры Лімарэнка.

 

www.radyjo.net