Беларусь разлічвае ў 2016 годзе рэфінансаваць палову знешняга доўгу

Другую частку беларускія ўлады мяркуюць пагашаць за кошт уласных рэсурсаў, паведаміў на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі.



gosdolg.jpg

krizis.by

Раней міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын паведамляў, што Беларусь у 2016 годзе павінна накіраваць на пагашэнне і абслугоўванне знешняга доўгу 3,3 мільярда долараў.

 

"Уводзіцца жорсткае бюджэтнае правіла: не менш за палову знешняга доўгу будзе выплачвацца за кошт унутраных рэсурсаў, а другая палова будзе рэфінансавацца", — цытуе ЗабароўскагаSputnik.

 

Міністр заўважыў, што ўжо сёлета беларускія ўлады разглядалі падобны варыянт.

 

Па звестках Мінфіна, знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 верасня 2015 года склаў 12,4 мільярда долараў – з пачатку году паменшыўся на 132,5 мільёнаў долараў, або на 1,1% (з улікам курсавых розніц).

 

Пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу абыйдзецца Беларусі сёлета ў 3,6 мільярда долараў.

 

У верасні Аляксандр Лукашэнка ўнёс карэктывы ў рэспубліканскі бюджэт, падвысіўшы ліміт знешняга дзярждоўгу краіны на 0,5 трыльёна рублёў.