"Беллегпрам" просіць віцэ-прэм'ера зладзіць праверкі на рынках

ГА "Перспектыва" атрымала дакумент, дзе старшыня канцэрна "Беллегпрам" Яфімчык у адным з пунктаў свайго звароту "лічыць мэтазгодным" кантралюючым органам правесці выбарачныя праверкі на рынках на прадмет адпаведнасці наяўнасці рэшткаў тавару.



"Пры гэтым чыноўнік рапартуе аб цесным супрацоўніцтве з малым бізнесам. Так хочацца спытаць: сумленне ёсць у іх, і хто пасля такога сур'ёзна будзе ўспрымаць іх прапановы наконт партнёрства, калі яны з'яўляюцца ініцыятарамі праверак, а значыць магчымых штрафаў і канфіскацыяў. Прадпрымальнікі для іх канкурэнты, з усімі вынікаючымі наступствамі. Асабіста для мяне — гэта не ўкладваецца ў галаве. Сядзець за адным сталом перамоваў, а потым прасіць урад праверыць і пакараць прадпрымальнікаў. Далёка пойдуць гэтыя таварышы", — піша кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка.