Белстат: Прадукты з пачатку года падаражэлі на 16,6%, за год — на 22,9%

Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў верасні ў параўнанні са снежнем выраслі на 16,6%, гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат). 



ceny.jpg

У верасні бягучага года ў параўнанні са жніўнем цэны на харчовыя тавары павялічыліся на 1,1%, у параўнанні з вераснем 2013 года — на 22,9%.

Кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання ў верасні 2014 года ў параўнанні з жніўнем бягучага года павялічыўся на 2,7%, у параўнанні са снежнем 2013 года — на 10,6%, з вераснем 2013-га — на 27,2%.

Паводле інфармацыі Белстата, больш за ўсё з прадуктаў харчавання з пачатку года падаражэлі свініна — на 59,8%, ялавічына — на 35,8%, цытрусавыя — на 34,6%, гарэлка — на 26,4%, цукар — на 23,4%.

Цэны на малако і малочныя прадукты ў верасні з пачатку года выраслі на 8,6%, масла — на 12,6%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 2,9%, макаронныя вырабы — на 12,6%, сыры — на 14,3%, крупы і бабовыя — на 11,5%, садавіна — на 12,6%, гарбата — на 15,8%.

Знізіліся цэны ў параўнанні з пачаткам года на бульбу — на 2,2%, яблыкі — на 6,9%, гародніна — на 34,5%, капусту белакачанную — на 7,9%, свежыя памідоры — на 47%, свежыя агуркі — на 57%.

Сярэднія цэны за 1 кг ялавічыны (акрамя бескасцёвага мяса) у рэспубліцы ў верасні склалі Br60,964 тыс., свініны (акрамя бескасцёвага мяса) — Br69,656 тыс., курэй — Br 32,045 тыс., варанай каўбасы вышэйшага гатунку — Br 57,084 тыс., марожанай рыбы (філе і разабранай рыбы) — Br 28,643 тыс.

Сярэднія цэны за 1 л малака склалі Br9,017 тыс., за 1 кг смятаны — Br35,438 тыс., сыру цвёрдага — Br96,504 тыс., масла жывёльнага — Br91,530 тыс., Хлеба жытнёва-пшанічнага — Br9,941 тыс. Сярэднія кошты на бульбу ў краіне ў верасні склаліся ў памеры Br4,104 тыс. за кг, капусту — Br4,680 тыс., моркву — Br4,680 тыс., рэпчаты лук — B5,935 тыс., яблыкі — Br7,795 тыс.

Інтэрфакс