Белстат: сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў $599, у Мінску — $777
Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак у Беларусі па стане на кастрычнік склаў 5 477 600 рублёў. Гэта $599 у эквіваленце.
За месяц ён вырас на 100 тысяч рублёў, аднак праз плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты прырост заробку ў далярах склаў толькі $4.
Гэта «брудны» заробак, да сплаты падаткаў. На рукі ж сярэдні беларус атрымлівае $521.
Кастрычніцкія лічбы не самыя высокія. Сёлета ў ліпені-жніўні заробкі «бруднымі» сягалі $620.
Заробак у сталіцы значна вышэйшы. У кастрычніку, паводле Белстата, ён дасягнуў $777, аднак $100 даводзіцца вяртаць дзяржаве ў якасці падаткаў.
nn.by