Больш за палову беларусаў атрымліваюць сярэднедушавы даход усяго 400-800 рублёў у месяц
Паводле дадзеных Белстата, у трэцім квартале 2021 года каля 55% беларусаў мелі сярэднедушавы даход у межах 400-800 рублёў на месяц, паведамляе «Еўрарадыё».
Пры гэтым на 400-500 рублёў у месяц маглі разлічваць 14,2%,
на 500-600 — 15,3%, на 600-700 — 14,3%, на 700-800 — 10,8% жыхароў краіны.
За год прынцыпова багацей беларусы жыць не сталі. Доля
людзей, якія мелі такі ж сярэднедушавы даход у межах 400-800 рублёў, у трэцім
квартале 2020 года складала каля 58%.
Пры гэтым даход у размаеры больш за тысячу рублёў на месяц
год таму мелі 11,1%. Сёлета такіх «багацеяў» — 17,5% жыхароў краіны,
але больш чым паўтары тысяч рублёў на месяц маюць толькі 5,4%. Лепш ідуць
справы з даходамі ў Мінску (тут даход у паўтары тысячы рублёў і больш маюць
10,8% жыхароў), горш за ўсё — у Магілёўскай вобласці (усяго 2%).
Гадавая інфляцыя ў Беларусі сёлета, нагадаем, можа скласці
да 10%.