Брэсцкая крама «Князь Вітаўт» зноў працуе!
Крама адкрылася неўзабаве пасля публікацыі ў «Новым Часе» нататкі пра яе праверку.

Фота Яўгена Бяласіна
Нагадаем, яшчэ да 9 жніўня краму дзеля пазапланавай праверкі зачыніла і апячатала падаткавая інспекцыя. І вось аддзел аператыўных мерапрыемстваў Інспекцыі падаткаў і збораў па Брэсцкай вобласці нарэшце зняў арышт з крамы.
Гэта пракаментаваў для “Новага часу” ўладальнік крамы прадпрымальнік Алег Чапараў: “Працуем з сённяшняга ранку. Інспекцыя перадала свае заўвагі ў эканамічны суд. З прыкладна тысячы накладных знайшлі каля дзесяці, у якіх ёсць фармальныя парушэнні”.
У краме сёння людна.