Цяпер ім і соль беларуская не падабаецца
Расійская Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд) у ходзе планавага кантролю знешніх паставак тавараў у РФ выявіла, што харчовая соль ААТ «Мазырсоль» і ААТ «Белкалій» не адпавядае патрабаванням да харчовай прадукцыі.

Як паведамляе ТАСС, парушэнні таксама выяўлены і ва ўкраінскай прадукцыі ГП «Артемсоль» і ТАА «Славянская
соль».
«Парушэнні былі дапушчаныя па змесце розных прымешак і ёду, а таксама па арганалептычных паказчыках», — паведамілі ТАСС у Расспажыўнаглядзе.
Расспажыўнагляд даручыў сваім упраўленням узмацніць санітарна-каранцінны нагляд за гэтай прадукцыяй у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.
Прэтэнзіі расійскіх кантралюючых ведамстваў, нагадаем, раней былі да беларускай мясной прадукцыі.
nn.by