Чысты прыбытак прадпрыемстваў Мінска за год скараціўся больш чым на 15%
Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені-чэрвені 2018 года па параўнанні з такім жа леташнім перыядам знізілася на 7,7% — з 286 да 264, а іх удзельная вага — з 19,4 да 17,9%.
Разам з тым чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 1 млрд 749,5 млн рублёў, або на 15,3% менш, чым у студзені-чэрвені 2017 года года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 2 млрд 286,3 млн (на 9,2% менш). Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 22,4% да 3 млрд 125,4 млн руб.
Рэнтабельнасць продажу за студзень-чэрвень 2018 года склала 9,5% супраць 9% за такі ж леташні перыяд, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 12,3% супраць 11,5%.
Паводле naviny.by