На «Класіцы ля Ратушы з velcom» выступяць славуты Цімур Сергееня і Minsk Festival Orchestra

18 жніўня ў Верхнім горадзе адбудзецца канцэрт летняга оўпэн-эйру «Класіка ля Ратушы з velcom». На гэты раз на галоўнай сцэне фестывалю прагучвць творы Баха, Вівальдзі, Шастаковіча і Глінкі. А перад гледачамі выступяць сусветна вядомыя беларускія музыканты, якія на пряцягу многіх гадоў жывуць і працуюць за межамі Беларусі.

classic1_1.jpg

Шосты класічны канцэрт ля Ратушы пачнецца ў 20:30 на плошчы Свабоды. Гэтым вечарам на сцэну ўзыдуць славутыя беларускія музыканты з праекта Minsk Festival Orchestra, якія набылі шырокую  вядомасць у свеце. Спецыяльна для гасцей фестывалю яны выканаюць шэдэўры сусветнай класікі: творы І. С. Баха, М. Глінки, Ф. Глорыа, Э. Шасона, А. Вівальдзі, Дз. Шастаковіча і інш. Выступленне музыкантаў пройдзе пад кіраўніцтвам прафесара Вышэйшай школы Мастацтваў Каралеўскай кансерваторыі Гента (Бельгія), піяніста і дырыжора Цімура Сергеені. За 35 гадоў канцэртнай дзейанасці на яго ліку больш за 2 тыс. канцэртаў у Германіі, Францыі, Манака, Шатландыі, Швейцарыі, Нідэрландах, Італіі, Даніі і інш.

 «Мы рады, што жыхары Мінска і госці сталіцы бавяць суботнія вечары на плошчы Свабоды. Таму што галоўная сэта фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom» – пашырыць рамкі класічнага мастацтва  і пазнаёміць беларусаў з яскравымі і самабытнымі музыкантамі. Гледачоў шостага канцэрта ў Верхнім горадзе чакае шмат адкрыццяў і сюрпрызаў. Яны ўбачаць выступленне аркестра Minsk Festival Orchestra, у якім выступаюць «музыканты-трансформеры». Цімур Сергееня, напрыклад, адначасова дырыжыруе і іграе на фартэпіяна. Упершыню падобны ўнікальны праект быў рэалізаваны ў 2007 годзе ў Бельгіі пад назвай Timur und seine Mannschaf», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

classic2_1.jpg

18 жніўня гледачы канцэрта ўбачаць выступленне Ліліі Умновай – вядомай канцэртуючай скрыпачкі, прафесара і педагога (Бельгія). На сцэну паднімецца Ксенія Бельцюкова – скрыпачка, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і ўладальніца прэстыжных прэмій, такіх як Міжнародны конкурс Я. Кацыана (Чэхія), Нацыянальны конкурс Прынцэсы Крысціны (Нідэрланды) і інш. Перад гасцямі фестивалю выступіць піяніст Цімур Сергееня, які выканае «Бліскучы дывертысмент» М. Глінки па матывах оперы В. Беліні «Самнамбула». Таксама на сцэне з’явяцца і іншыя таленавітыя музыканты – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў Вікторыя Бабенка (скрыпка, Беларусь), Людміла Гарбуз (скрыпка, Бельгія-Беларусь), Анастасія Карызна (скрыпка, Францыя-Беларусь) і Ігар Саланенка (скрыпка, Польшча-Беларусь).

«У бліжэйшыя выхадныя гледачоў чакаюць выступленні лепшых музыкантаў нашай краіны, якія выканаюць шэдэўры сусветнай музычнай спадчыны. Кожны канцэрт класічнай музыкі ля Ратушы робіцца значнай культурнай падзеяй  для жыхыроў Мінска і гасцей сталіцы», – сказала начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама ВіталінаРудзікава.

classic3.jpg

Нагадаем, што канцэрты «Класіка ля Ратушы з velcom» працягнуцца да 25 жніўня і будуць традыцыйна пачынацца у 20:30 кожную суботу ля Мінскай гарадской ратушы. Паглядзець іх можна таксама ў рэжыме анлайн. У гэтым годзе ўсе 7 канцэртаў «Класікі ля Ратушы» трансліруюцца ў прамым эфіры пры дапамозе сервіса лічбавага тэлебачання VOKA. Атрымаць асалоду ад класічнай музыкі можна праз мабільную праграму VOKA ў сетцы любога мабільнага аператара, на сайце voka.tv, а таксама па тэлевізары праз прыстаўку або SMART TV – усім жадаючым і абсалютна бясплатна. Акрамя таго беларусам будуць даступныя запісы канцэртаў.

Уваход на «класічныя суботы» свабодны для ўсіх жадаючых. Арганізатарам праекта «Класіка ля Ратушы з velcom» з’яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom, агранізацыя выступлення творчых калектываў і выканаўцаў – дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт».