Карыстальнікі сацсетак і кінакрытыкі вызначылі тры лепшых фільма беларускага кінарэйтынгу

У сеціве з’явіўся рэйтынг із 50 фільмаў, якія, на думку кінакрытыкаў, хаця б раз у жыцці павінен паглядзець кожны беларус.

cinevoka_top.png


Ініцыятары актыўнасці – VOKA і MEGOGO – пайшлі далей і прапанавалі карыстальнікам сацсетак на падставе рэйтынгу вызначыць тройку лепшых фільмаў, якія будуць агучаны на беларускую мову і размешчаны ў спецыяльным раздзеле на VOKA.
На працягу пяці раўндаў карыстальнікі галасавалі за лепшыя, на іх думку, карціны на старонках VOKA ў сацыяльных сетках. Дзесятка суперфіналістаў выглядала так:
1) «Уцёкі з Шоўшэнка»; 2) «Пятля часу»; 3) «Залегчы на дно ў Бруге»; 4) «Агідная васьмёрка»; 5) «Ла-Ла-Лэнд»; 6) «РЭД»;7) «Бруд»; 8) «Сямёра псіхапатаў»; 9) «Джон Уік 2»; 10) «Даласкі клуб пакупнікоў».
У кожным раўндзе сваім меркаваннем дзялілася па меншай меры 1 тыс. чалавек, а агульная колькасць ўдзельнікаў галасавання на папярэднім этапе склала 6198. Па выніках суперфіналу была вызначана тройка пераможцаў рэйтынгу.
Адназначным лідарам стала драма «Уцёкі з Шоўшэнка», якая набрала найбольшую колькасць галасоў. Другое і трэцяе месцы падзялілі мюзікл «Ла-Ла-Лэнд» і драма «Даласкі клуб пакупнікоў». Акрамя галасавання карыстальнікаў пры вызначэні фінальных вынікаў арганізатары ўлічвалі меркаванне беларускіх кінакрытыкаў.
Незалежна ад таго, як менавіта размеркаваліся месцы ў першай тройцы, усе тры фільма-пераможцы беларускага кінарэйтынгу будуць перакладзеныя і агучаныя на беларускую мову прафесійнымі акцёрамі, а затым папоўняць сабою калекцыю кіно на беларускай мове ў раздзеле CINEVOKA сервісу лічбавага тэлебачання VOKA aд velcom. Сёння ў ім даступна 17 фільмаў у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і анімацыйных стужак для ўсёй сям’і. Найбольш папулярнымі сярод карыстальнікаў з’яўляюцца карціны «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку», «Рыбка Поньё», «Гэта цудоўнае жыццё», «Кніга Ілая», «Маленькі Прынц».
Паводле прэс-рэлізу