«Дармаеды» пачалі напоўніцу плаціць за ацяпленне ўжо з верасня, сумы — астранамічныя

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска даслалі ў Рэдакцыю некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень.

Ілюстрацыйнае фота, [ixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, [ixabay.com

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага.
У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі».
Адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы? Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на ацяпленне, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!
У Міністэрстве ЖКГ адмовіліся ад каментарыяў, спаслаўшыся на тое, што «выконваюць распараджэнні іншых органаў».
У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не дзясяткі тысяч людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі.
Пры гэтым застаецца незразумелым, як гэта спалучаецца з ранейшымі заявамі аб тым, што ўвядзенне новых тарыфаў пераносіцца на 2020 год. 
nn.by