ЕАБР: Інфляцыя ў Беларусі можа захавацца на ўзроўні 10%

Еўразійскі банк развіцця захоўвае прагноз гадавой інфляцыі ў Беларусі і дапускае павышэнне стаўкі рэфінансавання.

images_156.jfif

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені вырасла да 10,4% г/г з 10% у снежні 2021 г. Ануалізаваны месячны рост цэн з устараненнем сезоннасці ацэньваецца ў студзені каля 14% пасля 7–8% у лістападзе — снежні 2021 г.
У ЕАБР адзначаюць, што паскарэнне звязана з павелічэннем росту цэн на прадукты харчавання і паслугі. Аналітыкі ЕАБР захоўваюць прагноз гадавой інфляцыі паблізу 10% у I квартале і дапускаюць павышэнне рэгулятарам разліковых велічынь стандартнай рызыкі для стрымлівання росту коштаў. Пры гэтым не выключаюць павелічэння стаўкі рэфінансавання да 10 працэнтаў.