У Беларусі не будуць праводзіць індэксацыю даходаў насельніцтва за студзень
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за студзень 2022 года да снежня 2021 года склаў 101,5%. Таму індэксацыя грашовых даходаў, што выплачваюцца з бюджэтных крыніц, за студзень 2022 года не робіцца, паведамляе Мінпрацы.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Індэксацыя грашовых даходаў, што выплачваюцца з бюджэтных крыніц, праводзіцца, калі індэкс спажывецкіх цэн (вылічаны нарастаючым вынікам з моманту папярэдняй індэксацыі) перавысіць пяціпрацэнтны парог, нагадвае міністэрства.
Работнікам, якія атрымліваюць даход у арганізацыях з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца згодна з часткай другой артыкула 1 Закона "Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі). Нарматыў індэксацыі грашовых даходаў за студзень 2022 года складае 296 рублёў 55 капеек.
Мінімальная заработная плата з 1 студзеня 2022 года ўстаноўлена ў памеры 457 рублёў.