ЕАБР: Нацбанк можа павысіць стаўку рэфінансавання да 10 працэнтаў

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця дапускаюць, што на фоне двухзначнай інфляцыі Нацбанк можа павысіць і стаўку рэфінансавання ў лістападзе-снежні бягучага года да 10 працэнтаў.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Цяпер у Беларусі дзейнічае стаўка рэфінансавання ў памеры 9,25%. Яна была павялічана ў ліпені на 0,75 п.п. Усяго ж з пачатку года стаўка вырасла на 1, 5 п.п.

Што да крэдытаў у нацыянальнай валюце, то за 9 месяцаў яны прыраслі на 4,1 працэнта. Пры гэтым крэдыты дзяржсектару павялічыліся на 11,1%, а прыватнаму — на 1,8%. У апошнія месяцы рост крэдытавання некалькі актывізаваўся, у большай ступені — у сегменце дзяржсектара. Гэта можа быць звязана ў тым ліку з наяўнасцю прафіцыту банкаўскай ліквіднасці, якая пакуль што выліваецца на крэдытны рынак у абмежаваных аб'ёмах. Аналітыкі ЕАБР не чакаюць змякчэння ўмоў крэдытавання ў бліжэйшыя месяцы, улічваючы чарговае павышэнне Нацбанкам разліковых велічынь стандартнай рызыкі, якія ўплываюць на кошт крэдытавання для насельніцтва і арганізацый.