«Google» не адолела вердыкт МАРГ у беларускім судзе

Вярхоўны суд РБ адмовіўся задаволіць пазоў і прызнаць несапраўдным рашэнне МАРГ Беларусі аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

00_bhg53.jpeg


У чэрвені 2021 года камісія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала парушэннем антыманапольнага заканадаўства РБ перадусталёўку прыкладанняў «Google» на прадаваемыя ў Беларусі смартфоны з распрацаванай «Google» аперацыйнай сістэмай «Android», а таксама патрабаванне да вытворцаў усталёўваць пакет «Google» у выпадку выкарыстання аперацыйнай сістэмы ад «Google», піша АФН.

Рашэнне было вынесена на падставе праведзенага расследавання пасля скаргі расійскай кампаніі «Яндэкс» у 2019 годзе.

Цяпер улады РБ могуць пакараць «Google LLC» антыманапольным штрафам.