МАРГ і 16 рознічных сетак падпісалі пагадненне аб зніжках на сацыяльна значныя тавары

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і 16 рознічных сетак падпісалі пагадненне аб зніжках. Яны будуць прадастаўляцца ўразлівым катэгорыям насельніцтва на сацыяльна значныя тавары.

_rynak___kamarouka___handal___pradukty___minsk___2021__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__8__logo_1.jpg


«Упершыню рэалізуем падобнае пагадненне, гэта агульны падыход дзяржавы і бізнесу па падтрымцы ўразлівых катэгорый насельніцтва. За апошні час прадукты харчавання вырасла ў цане, сітуацыя па студзеня паказвае, што кошт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання працягвае расці. Фактараў шмат. Насельніцтву ттрэба дапамагаць спраўляцца з гэтым, таму вырашылі, што на сацыяльна значныя тавары ўразлівым катэгорыям насельніцтва будзе прадастаўлена 10-працэнтная зніжка», — прыводзіць REFORM.by словы кіраўніка МАРГ Аляксея Багданава.

Паведамляецца, што пагадненне падпісалі «Санта Рытэйл», «Еўрагандаль», «Дабраном», «Віталюр», «Белмаркеткампані», «Белвілесдэн». Чакаецца, што колькасць удзельнікаў пагаднення будзе павялічвацца.

Як менавіта можна будзе атрымаць зніжку і хто будзе мець на яе права, пакуль не раскрываецца.

Нагадаем, у мінулым годзе быў скарочаны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія жорстка рэгулююцца механізмамі пастановы №100. Тады Аляксей Багданаў анансаваў пагадненне з розніцай пра зніжкі як меру па абароне ўразлівых катэгорый насельніцтва.